тралёвачны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які мае адносіны да тралёўкі. Тралёвачныя работы. // Прызначаны для тралёўкі. Тралёвачны трактар.
тралёўка, ‑і, ДМ ‑лёўцы, ж.
Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. траляваць.
тралёўшчык, ‑а, м.
Той, хто працуе на тралёўцы лесу.
тра́ліцца, ‑ліцца; незак.
Зал. да траліць.
тра́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; незак., каго-што.
Спец.
1. Лавіць тралам рыбу. Траліць траску.
2. Даследаваць дно пры дапамозе трала (у 2 знач.). Траліць дно мора.
3. Вылоўліваць і знішчаць падводныя міны. Траліць праліў.
тра́льшчык, ‑а, м.
1. Рыбалоўнае судна, забяспечанае траламі (у 1 знач.).
2. Спецыяліст, які кіруе лоўляй рыбы тралам.
3. Ваеннае судна, прызначанае для выяўлення і знішчэння мін тралам (у 3 знач.). А там, дзе вада сыходзіцца з небам, два тральшчыкі ў пошуках мінаў баразнілі хвалі. Карпюк. Дакладна працуе сігнальшчык, — У мора выходзіць тральшчык. Трывожна грукочуць машыны, — Тральшчык ідзе на міны... Лось.
4. Ваенны мінёр на такім судне.
тралява́нне, ‑я, н.
Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. траляваць.
тралява́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад траляваць (у 1 знач.).
тралява́цца, ‑люецца; незак.
Зал. да траляваць (у 1 знач.).
тралява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; незак., што.
1. Спец. Падцягваць, падвозіць драўніну ад месца нарыхтоўкі да дарогі ці да месца сплаву. Новай дарогай ад самай вясны тралявалі дрэва з Яськавага балота. Пташнікаў. Быў бы жывы тата, ён даўно б новы дом збудаваў. Ён ужо тады пачаў траляваць бярвенні з лесу. Кудравец. // Разм. Вывозіць, перавозіць што‑н. у вялікай колькасці. І ўспомніў я зіму з вятрамі, Што галасіла над палямі, Калі мы з дзедам тралявалі Настыўшыя, цяжкія шпалы. Танк. Трактарысты дзень пры дні тралявалі ўгнаенне пад яравыя. Кухараў.
2. Абл. Ісці, рухацца. Тады і хлопцы тон мяняюць: Ідуць у лес, крычаць, гукаюць .. А дзядзька ўперадзе тралюе. Колас. — Но-но, каб ты здаровенек быў, — падбадвёрваў .. Алесь каня. — Тралюй! Якімовіч. // Пракладваць дарогу, шлях. Узышоўшы на сенажаць, тралявалі шырокі гасцінец па густой траве, ішлі проста на дымаўскіх касцоў. Крапіва. — З праходу! — далей тралюе сабе дарогу дзядзька ў белым фартуху. Васілевіч.