Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

многабако́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае некалькі бакоў. Многабаковая прызма.

2. Звязаны з некалькімі зацікаўленымі бакамі, з многімі ўдзельнікамі. Многабаковы дагавор.

3. Які адрозніваецца разнастайнасцю; рознабаковы. Дыскусія насіла многабаковы характар.

многавуго́льнік, ‑а, м.

Геаметрычная фігура, абмежаваная замкнутай ломанай лініяй. Дыяганаль многавугольніка. Падобныя многавугольнікі.

многавуго́льны, ‑ая, ‑ае.

Які ўтвараецца замкнутай ломанай лініяй.

многавяко́вы, ‑ая, ‑ае.

Які існуе на працягу многіх вякоў. На кожным кроку кідаліся ў вочы манастыры, кляштары, касцёлы, цэрквы, кірхі і капліцы.. Гэта былі свайго роду сімвалічныя летапісы, што расказвалі пра многавяковае жыццё горада, пра яго гістарычныя лёсы. Колас. Праз Карлаў мост многавяковы Іду між небам і зямлёй. Танк.

многагаліно́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае многа галін (гл. галіна). Многагаліновая гаспадарка.

многагало́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае многа галоў. Многагаловы змей. // Які складаецца з мноства людзей або жывёл. Многагаловы натойп.

многагало́снасць, ‑і, ж.

Тое, што і многагалоссе (у 2 знач.).

многагало́сны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Тое, што і многагалосы (у 2 знач.).

многагало́ссе, ‑я, н.

1. Адначасовае гучанне многіх галасоў; шум ад мноства галасоў, гукаў.

2. Спец. Адначасовае гучанне ў вакальным або інструментальным творы некалькіх галасоў; поліфанія.

многагало́сы, ‑ая, ‑ае.

1. Які складаецца з многіх галасоў. Многагалосае ўра ўзляцела над плошчай, рэхам пракацілася над заснежанымі вуліцамі, над полем. Лынькоў. // Шумны. Многагалосы натоўп. □ Я моўчкі вітаю дзень многагалосы, Дубоў грамаду, красу лугавую. Колас.

2. Спец. Пабудаваны на спалучэнні некалькіх галасоў, якія гучаць адначасова; поліфанічны.