Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

двухгало́ссе, ‑я, н.

Сугучча двух галасоў.

двухгало́сы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і двухгалосны (у 1 знач.).

двухго́ддзе, ‑я, н.

1. Прамежак часу ў два гады. Мінулае двухгоддзе.

2. Гадавіна чаго‑н., што адбылося або пачалося два гады таму назад.

двухго́рбы, ‑ая, ‑ае.

З двума гарбамі. Двухгорбы вярблюд.

двухгра́нны, ‑ая, ‑ае.

З дзвюма гранямі. Двухгранны вугал.

двухдзённы, ‑ая, ‑ае.

Працягласцю ў два дні. Двухдзённы семінар. Двухдзённая адсутнасць. // Разлічаны, дастатковы на два дні. Двухдзённы запас.

двухдо́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які складаецца з дзвюх семядолей (пра зародак раслін). Двухдольныя расліны.

2. у знач. наз. двухдо́льныя, ‑ых. Клас пакрытанасенных раслін, зародак якіх складаецца з дзвюх семядолей.

3. Які складаецца з дзвюх рытмічных долей, частак. Двухдольны верш. Двухдольны рытм.

двухдо́мны, ‑ая, ‑ае.

1. Такі, у якім мужчынскія і жаночыя кветкі знаходзяцца на розных асобінах (пра расліны). Каноплі — двухдомная расліна.

2. у знач. наз. двухдо́мныя, ‑ых. Клас раслін, у якіх мужчынскія (тычынкавыя) і жаночыя (песцікавыя) кветкі знаходзяцца на розных асобінах.

двухдо́нны, ‑ая, ‑ае.

З двума днамі. Двухдонная пасудзіна.

двухжы́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які складаецца з дзвюх звітых жыл, ніцей. Двухжыльны провад.

2. Разм. Вынослівы, моцны, дужы. Працаваў .. [Аляксей], як двухжыльны, з упартасцю. Карпаў. — Наша пакаленне двухжыльнае, ды усё зможам і зробім вызначанае намі. Хведаровіч.