Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

абазі́нскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да абазінаў.

абазі́ны, ‑аў; адз. абазін, ‑а, м., абазінка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. абазінкі, ‑нак; ж.

Народ, які жыве ў Карачаева-Чэркескай аўтаномнай вобласці.

абазнава́цца, ‑знайся, ‑знаешся, ‑знаецца.

Незак. да абазнацца.

абазна́цца, ‑знаюся, ‑знаешся, ‑знаецца; зак.

1. Памыліцца, палічыўшы каго‑н. за другога, што‑н. за другое. [Люба:] — Мне таксама здалося, быццам ён [Пятро Расчэня] прыехаў. Толькі я думала, што абазналася. Асіпенка.

2. Пазнаёміцца, звыкнуцца з чым‑н. Пятрусь каля трох месяцаў папрацаваў падручным,.. абазнаўся з варштатам і станкамі. Гартны.

абазна́чаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад абазначыць.

абазнача́цца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да абазначыцца.

2. Зал. да абазначаць.

абазнача́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абазначыць.

абазна́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абазначыць.

абазна́чыцца, ‑чыцца; зак.

Зрабіцца прыкметным; акрэсліцца. Мужчыны пакрочылі да другога берага, ля якога ўжо.. абазначылася цёмная палоска не то мокрага снегу, не то вады. Курто. // Зрабіцца адчувальным, наяўным. У сакавіку абазначыўся надыход вясны.

абазна́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго-што.

1. Памеціць што‑н., зрабіць знак на чым‑н. Абазначыць на карце горы карычневай фарбай, нізіны — зялёнай.

2. Зрабіць выразным, акрэсленым, бачным. Худзізна рэзка абазначыла скулы.

3. Паказаць, абмаляваць галоўныя рысы якой‑н. асобы або з’явы. Абазначыць рысы характару героя.