Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

юн...

Першая частка складаных слоў у знач. юны, напр. юннат (юны натураліст), юнкор (юны карэспандэнт), юнкораўскі.

юнак, , м.

Чалавек мужчынскага полу ва ўзросце паміж маленствам і даросласцю.

|| прым. юнацкі, і юначы, .

юнацкасць, , ж.

Уласцівасць юнацкага; маладосць.

  • Ю. душы.

юнацтва, , н.

  1. Перыяд жыцця пасля малалецтва да сталасці.

    • Гады юнацтва.
  2. зб. Юнакі і дзяўчаты; моладзь.

    • Часопіс для юнацтва.

юнга, , м.

Падлетак на судне, які вывучае марскую справу, а таксама, у некаторых замежных флотах, малодшы матрос.

юніёр, , ж.

Спартсмен-юнак, удзельнік спаборніцтваў у сваёй узроставай групе.

  • Спартакіяда юніёраў.

|| ж. юніёрка, .

|| прым. юніёрскі, .

юнкер1, , м.

У царскай Расіі: выхаванец ваеннага вучылішча.

|| прым. юнкерскі, .

  • Юнкерскае вучылішча.

юнкер2, , м.

Назва буйных памешчыкаў у Германіі.

|| прым. юнкерскі, .

  • Юнкерскае землеўладанне.

юннат, , м.

Скарачэнне: юны натураліст, удзельнік гуртка па вывучэнню прыроды.

|| прым. юннацкі, .

  • Юннацкая работа.

юны, .

  1. Які не дасягнуў сталага ўзросту.

    • Ю. ўзрост.
    • Юнае пакаленне.
    • Ю. натураліст (юннат).
  2. Уласцівы маладым, маладосці.

    • Юныя сілы.