Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ордэн​1, ✂, м.

Асобы знак узнагароды за выдатныя заслугі.

  • О. Кастуся Каліноўскага.
  • О. Маці.

|| прым. ордэнскі, ✂.

  • Ордэнская стужка.

ордэн​2, ✂, м.

Арганізацыя, таварыства з пэўным статутам (манаская або, у сярэднія вякі, рыцарская і г.д.).

  • О. езуітаў.

|| прым. ордэнскі, ✂.

ордэр​1, ✂, м.

Пісьмовае распараджэнне; дакумент на атрыманне, выдачу чаго-н.

  • О. на вобыск.
  • Расходны о.
  • О. на кватэру.

|| прым. ордэрны, ✂.

ордэр​2, ✂, м. (спец.).

Разнавіднасць спалучэння, парадак размяшчэння частак архітэктурных канструкцый (калон і антаблементу).

  • Грэчаскі о.
  • Карынфскі о.