Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ох, выкл.

  1. Выражае пачуццё болю, аблягчэння, здзіўлення.

    • Ох, якое свежае паветра!
  2. Узмацняе слова, да якога прымыкае адно або разам са словамі «як», «які».

    • Жывецца яму ох як нясоладка.

охабень, ✂, м.

Старадаўняе рускае верхняе адзенне ў выглядзе кафтана з чатырохвугольным адкладным каўняром.

охра, ✂, ж.

Тое, што і вохра.

|| прым. охравы, ✂.

охрыць, ✂; незак. (спец.).

Тое, што і вохрыць.