Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

опер...

Першая частка складаных слоў са знач. аператыўны (у 2 знач.), напр. оператрад, оперупаўнаважаны.

опера, ✂, ж.

  1. Музычна-драматычны твор, у якім дзеючыя асобы спяваюць у суправаджэнні аркестра, а таксама тэатральны паказ такога твора на сцэне.

    • Оперы Ю. Семенякі.
    • Саліст оперы.
    • З другой оперы або не з той оперы (пра тое, што не мае дачынення да справы; жарт.).
  2. Тэатр, дзе ставяцца такія творы.

    • Пайсці ў оперу.

|| прым. оперны, ✂.

  • О. спявак.
  • О. тэатр.

опій, ✂, м.

Высушаны млечны сок з няспелых галовак маку, які ўжыв. як наркатычны і болесуцішальны сродак.

|| прым. опійны, ✂.

  • О. мак.

опіум, ✂, м.

Тое, што і опій.

|| прым. опіумны, ✂.

оптам, прысл.

Пра куплю-продаж тавараў: вялікай колькасцю, вялікімі партыямі.

  • Закупіць о.

оптык, ✂, м.

Спецыяліст па оптыцы, аптычнай вытворчасці.

оптыка, ✂, ж.

  1. Раздзел фізікі, які вывучае з’явы і ўласцівасці святла, яго распаўсюджвання і ўзаемадзеяння з рэчывам.

  2. зб. Прыборы і інструменты, дзеянне якіх заснавана на законах гэтай навукі.

|| прым. аптычны, ✂.

оптымум, ✂, м. (спец.).

Сукупнасць найбольш спрыяльных умоў для каго-, чаго-н.

  • Тэмпературны о. чалавека.

опус, ✂, м.

  1. Асобны музычны твор у шэрагу іншых твораў таго ж аўтара (спец.).

  2. Твор, праца (жарт.).

    • Пазнаёмся з маім першым опусам.