опера назоўнік | жаночы род

  1. Музычнадраматычны твор, у якім дзеючыя асобы спяваюць у суправаджэнні аркестра, а таксама тэатральны паказ такога твора на сцэне.

    • Оперы Ю. Семенякі.
    • Саліст оперы.
    • З другой оперы або не з той оперы (пра тое, што не мае дачынення да справы; жартаўлівае).
  2. Тэатр, дзе ставяцца такія творы.

    • Пайсці ў оперу.

|| прыметнік: оперны.

  • О. спявак.
  • О. тэатр.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)