дыэлектрык,
Рэчыва, цела, якое дрэнна праводзіць электрычны ток, неправаднік.
||
дыэлектрык,
Рэчыва, цела, якое дрэнна праводзіць электрычны ток, неправаднік.
||
дыябет,
Назва шэрагу хвароб, выкліканых парушэннем абмену рэчываў.
Цукровы дыябет — хвароба, якая характарызуецца павелічэннем цукру ў крыві і ў мачы.
||
дыябетык,
Хворы на дыябет.
||
дыяганаль1,
Шчыльная тканіна З косымі рубчыкамі.
||
дыяганаль2,
У матэматыцы: адрэзак прамой лініі, што злучае два несумежныя вуглы многавугольніка або дзве вяршыні шматгранніка, якія не ляжаць у адной грані.
||
дыягназ,
Кароткае ўрачэбнае заключэнне аб характары і сутнасці хваробы, а таксама яе абазначэнне.
||
дыягнаставаць,
Паставіць (ставіць) дыягназ.
Устанавіць (-наўліваць) тэхнічны стан машын, механізмаў.
||
дыягност,
Урач, які ўстанаўлівае дыягназ.
дыягностыка,
Вучэнне аб спосабах дыягназу.
Устанаўленне дыягназу.
||
дыяграма,
Графічна выкананы малюнак, які наглядна ілюструе суадносіны якіх
||