Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дацягнуцца, ; зак.

  1. Выцягваючыся, дастаць што-н.

    • Д. да столі.
  2. Цягнучыся ўздоўж, дасягнуць якой-н. мяжы.

    • Чарга дацягнулася да дзвярэй.
  3. Марудна праходзячы, дасягнуць якога-н. тэрміну.

    • Час дацягнуўся да восені.
  4. З цяжкасцю дайсці да якога-н. месца (разм.).

    • Стары ледзь дацягнуўся да ложка.

|| незак. дацягвацца, .

дацягнуць, ; зак.

  1. Працягнуць да якой-н. мяжы.

    • Д. руку да паліцы.
    • Д. провад да вёскі.
    • Д. песню да канца.
  2. каго-што да чаго. Цягнучы, даставіць куды-н., да чаго-н.

    • Д. бервяно да берага.
  3. З цяжкасцю даставіць да чаго-н. (самалёт, машыну); з цяжкасцю дабрацца да якога-н. месца (разм.).

    • Самалёт ледзь дацягнуў да аэрадрома.
  4. што да чаго. Прамарудзіць з якой-н. справай (разм.).

    • Д. здачу залікаў да восені.
  5. Пражыць у якім-н. стане да пэўнага часу (разм.).

    • Хворы дацягнуў да вясны.
  6. да чаго. Пражыць на свае сродкі так, каб іх хапіла да пэўнага тэрміну.

    • Д. да зарплаты.

|| незак. дацягваць, .

дацямна, прысл.

Да таго часу, калі сцямнее.

  • Дзеці гулялі д.

дача1, , ж.

  1. гл. даць.

  2. Порцыя корму на адзін прыём.

    • Д. аўса.
    • Сутачная д. сена.

дача2, , ж.

Дом у загараднай мясцовасці для летняга адпачынку.

  • Жыць на дачы.

|| памянш. дачка, .

|| прым. дачны, .

  • Дачная мясцовасць.

дача3, , ж. (спец.).

Участак зямлі пад лесам, лясная дзялянка.

  • Лясныя дачы.

дачакацца, ; зак.

  1. Праіснаваць, прабыць да з’яўлення чаканага.

    • Д. перамогі.
    • Д. поезда.
  2. чаго і без дапаўнення. Сваімі паводзінамі давесці сябе да чаго-н. непрыемнага.

    • 3 гэтымі махінацыямі ён дачакаецца непрыемнасцей.
    • Ты ў мяне дачакаешся! (пагроза).

дачарна, прысл.

Да чарнаты.

  • За лета загарэў д.

дачасны, .

Які адбыўся раней тэрміну.

  • Дачаснае выступленне.
  • Дачасна (прысл.) абарвалася жыццё.

|| наз. дачаснасць, .

дачаўладальнік, , м. (афіц.).

Уласнік, гаспадар дачы.

|| ж. дачаўладальніца, .

|| прым. дачаўладальніцкі, .