Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

абараня́льны, .

Тое, што і абарончы.

абараня́ць, ; незак.

  1. гл. абараніць.

  2. Выступаць на судзе ў якасці абаронцы.

    • А. падсуднага.

абара́ць, ; зак.

Узараць зямлю вакол чаго-н.

  • А. яблыню.
  • А. участак пашы.

|| незак. абворваць, .

абарача́льнасць, , ж.

  1. гл. абарачальны.

  2. Перамяшчэнне транспартных сродкаў туды і назад за пэўны прамежак часу (спец.).

    • А. вагонаў.
  3. Праходжанне тавараў, грошай праз абарот (у 4 знач.).

    • А. капіталу.

абарача́льны, , (спец.).

Здольны вяртацца ў свой першапачатковы, зыходны стан.

  • Абарачальныя рэакцыі.

|| наз. абарачальнасць, .

абарачэ́нне, , н.

  1. Тое, што і абарот (у 1 знач.).

    • А. Зямлі вакол Сонца.
  2. Тое, што і абарот (у 4 знач.).

    • Грашовае а.
    • Пусціць у а.

абарва́цца, ; зак.

  1. Адарвацца, аддзяліцца ад чаго-н.

    • Трос абарваўся.
    • Усё ўнутры абарвалася.
  2. Не ўтрымаўшыся, зваліцца, упасці адкуль-н.

    • А. з рыштавання.
  3. перан. Адразу спыніцца, перарвацца (пра якое-н. дзеянне, працэс).

    • Гутарка абарвалася.
    • Песня абарвалася.
  4. перан. Рэзка, без паступовага пераходу кончыцца.

    • За горадам шаша абарвалася.
  5. Абнасіцца, знасіць да дзірак вопратку.

|| незак. абрывацца, .

|| наз. абрыў, .

  • Абрыў ніткі.

абарва́ць1, ; зак.

  1. Сарваць што-н.

    • А. яблык.
  2. Абабраць, пазрываць плады, ягады і пад.

    • А. яблыню.
  3. Вырваць што-н.

    • А. траву вакол дрэў.
    • А. пялёсткі рамонка.
  4. Адарваць што-н. ад чаго-н.

    • А. фіранку.
    • А. электраправодку.
  5. перан. Раптоўна і рэзка спыніць якое-н. дзеянне.

    • А. размову.
  6. перан., каго. Перапыніць, прымусіць змоўкнуць каго-н. (разм.).

    • А. субяседніка.
  7. Зарабіць, раздабыць што-н. (разм.).

    • А. які рубель.
  8. Пашкодзіць, пакусаць; разарваць, кусаючы (пра сабак; разм.).

    • Сабака абарваў штаны.

  • Абарваць тэлефон (разм.) — аб частых званках па тэлефоне.

|| незак. абрываць, .

|| наз. абрыў, .

абарва́ць2, ; зак.

Нарваць вакол.

  • Палец абарваў.

|| незак. абрываць, .

абарда́ж, , м.

Старадаўні спосаб марскога бою — счэпліванне свайго судна з варожым для рукапашнай схваткі.

  • Узяць на а.

|| прым. абардажны, .