абарва́ць1, ; зак.

  1. Сарваць што-н.

    • А. яблык.
  2. Абабраць, пазрываць плады, ягады і пад.

    • А. яблыню.
  3. Вырваць што-н.

    • А. траву вакол дрэў.
    • А. пялёсткі рамонка.
  4. Адарваць што-н. ад чаго-н.

    • А. фіранку.
    • А. электраправодку.
  5. перан. Раптоўна і рэзка спыніць якое-н. дзеянне.

    • А. размову.
  6. перан., каго. Перапыніць, прымусіць змоўкнуць каго-н. (разм.).

    • А. субяседніка.
  7. Зарабіць, раздабыць што-н. (разм.).

    • А. які рубель.
  8. Пашкодзіць, пакусаць; разарваць, кусаючы (пра сабак; разм.).

    • Сабака абарваў штаны.

  • Абарваць тэлефон (разм.) — аб частых званках па тэлефоне.

|| незак. абрываць, .

|| наз. абрыў, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)