Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дагандлявацца, ✂; зак. (разм.).

Займаючыся гандлем, разарыцца, згалець.

  • Д. да торбы.

дагарадзіць, ✂; зак.

Закончыць абгароджваць.

  • Д. плот.

|| незак. дагароджваць, ✂.

дагартавацца, ✂; зак.

Дасягнуць патрэбнага гарту.

  • Сталь дагартавалася.

|| незак. дагартоўвацца, ✂.

дагартаваць, ✂; зак.

Давесці да патрэбнага гарту.

  • Д. серп.

|| незак. дагартоўваць, ✂.

|| наз. дагартоўка, ✂ і дагартоўванне, ✂.

дагары, прысл.

На спіне, на спіну.

  • Ляжыць д.
  • Як ні ары, абы чорным д. (з нар.).

◊

  • Дагары нагамі — на спіну, нагамі ўгору (паваліцца).

дагарэць, ✂; зак.

  1. Згарэць да канца, да якой-н. мяжы.

    • Дровы дагарэлі.
    • Свечка дагарэла.
  2. перан. Перастаць свяціцца, патухнуць.

    • Зара дагарэла.

|| незак. дагарваць, ✂.

дагаспадарыцца, ✂; зак. (разм. іран.).

Давесці гаспадарку да заняпаду.

дагестанцы, ✂, м.

Насельніцтва Рэспублікі Дагестан, якая ўваходзіць у склад Расійскай Федэрацыі.

|| ж. дагестанка, ✂.

|| прым. дагестанскі, ✂.

дагістарычны, ✂.

Які адносіцца да той старажытнай пары, калі яшчэ не існавала пісьменнасці.

  • Д. перыяд.

дагледзець, ✂; зак.

Паклапаціцца аб кім-, чым-н., акружыць увагай, стварыць добры догляд.

  • Д. хворага.
  • Д. дзяцей.

|| незак. даглядаць, ✂.