Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

габлюшка, ✂, ж.

Стружка з-пад рубанка.

|| прым. габлюшачны, ✂ і габлюшкавы, ✂.

габлявальшчык, ✂, м.

Рабочы, які займаецца апрацоўкай чаго-н. драўлянага габляваннем.

|| ж. габлявальшчыца, ✂.

габляваць, ✂; незак.

Зразаць тонкі слой з паверхні драўніны пры апрацоўцы яе гэблем, рубанкам.

  • Г. дошку.

|| зак. выгаблеваць, ✂.

|| наз. габляванне, ✂ і габлёўка, ✂.

|| прым. габлявальны, ✂.

  • Г. інструмент.

габой, ✂, м.

Драўляны духавы музычны інструмент, па вышыні гуку сярэдні паміж кларнетам і флейтай.

|| прым. габойны, ✂.

гавань, ✂, ж.

Прыбярэжная водная прастора або штучна адгароджанае ад хваляў і ветру месца для бяспечнай стаянкі суднаў.

  • Ціхая г.

|| прым. гаванскі, ✂.

гаваркі, ✂.

Схільны да размоў, ахвочы пагаварыць.

  • Г. сусед.

гаварлівы, ✂.

Тое, што і гаваркі.

|| наз. гаварлівасць, ✂.

гаварун, ✂, м. (разм.).

Чалавек. які любіць многа гаварыць.

|| ж. гаваруха, ✂.

гаварыльня, ✂, ж. (разм. іран.).

Пасяджэнне ці сход, дзе замест справы займаюцца пустымі размовамі.

гаварыцца, ✂; незак.

Выказвацца, расказвацца, паведамляцца, вымаўляцца, выгаворвацца.

  • На сходзе многа гаварылася пра дысцыпліну.
  • Сёння дрэнна гаварылася (безас.).

◊

  • Як гаворыцца пабочн. — як прынята гаварыць.