Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

фургон, , м.

Крытая павозка для паклажы, а таксама крыты аўтамабіль для перавозкі грузаў.

|| прым. фургонны, .

фурман, , м.

Чалавек, які кіруе коньмі ў запрэжанай павозцы; вазак.

|| прым. фурманскі, .

фурманка, , ж.

Падвода для перавозкі грузаў.

|| прым. фурманачны, .

фурнітура, , ж. (разм.).

Дапаможныя матэрыялы, прыклад у якой-н. вытворчасці (у кравецкай справе — гузікі, кнопкі і пад.).

  • Шавецкая ф.

|| прым. фурнітурны, .

фурор, , м. (кніжн.).

Шумны публічны поспех.

  • Кніга зрабіла сапраўдны ф. у грамадстве.

фурункул, , м.

Гнойнае запаленне валасянога мяшочка і сальнай залозы скуры.

фурункулёз, , м. (спец.).

Захворванне, пры якім на целе паяўляецца многа фурункулаў.

|| прым. фурункулёзны, .

фурыя, , ж. (разм.).

Злая, сварлівая жанчына [ад імя багіні помсты у старажытнагрэчаскай міфалогіі].

фут, , м.

Даўнейшая руская і англійская мера даўжыні, роўная 30,48 см.

футарал, , м.

Тое, што і футляр.

|| прым. футаральны, .