Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

фаліянт, ✂, м. (кніжн.).

Тоўстая кніга вялікага фармата (звычайна старадаўняя).

|| прым. фаліянтавы, ✂.

фальбона, ✂, ж.

Паласа матэрыі, прышытая зборкамі да падала спадніцы, фартуха і пад.

  • Спадніца з фальбонамі.

фальварак, ✂, м.

  1. У феадальнай Польшчы, Літве, Беларусі і заходняй Украіне: панская гаспадарка з комплексам будынкаў, заснаваная на паншчыннай працы сялян.

  2. Невялікая сядзіба пана, хутар (уст.).

|| прым. фальварковы, ✂.

фалькларыст, ✂, м.

Спецыяліст па фальклору.

|| ж. фалькларыстка, ✂.

|| прым. фалькларысцкі, ✂.

фалькларыстыка, ✂, ж.

Навука аб народнай творчасці.

|| прым. фалькларыстычны, ✂.

фальклор, ✂, м.

Вусная народная творчасць, сукупнасць народных абрадавых дзеянняў.

  • Беларускі славесны ф.

|| прым. фальклорны, ✂.

фальсіфікаваць, ✂; зак. і незак. (кніжн.).

Падрабіць (падрабляць), сказіць (скажаць) з мэтай выдаць за сапраўднае.

  • Ф. гісторыю.

|| наз. фальсіфікацыя, ✂.

|| прым. фальсіфікацыйны, ✂.

фальсіфікатар, ✂, м. (кніжн.).

Той, хто фальсіфікуе што-н.

|| ж. фальсіфікатарка, ✂.

|| прым. фальсіфікатарскі, ✂.

фальсіфікацыя, ✂, ж. (кніжн.).

  1. гл. фальсіфікаваць.

  2. Падробленая рэч, якая выдаецца за сапраўдную, падробка.

фальстарт, ✂, м.

У спорце: старт, узяты кім-н. з удзельнікаў спаборніцтва раней, чым патрэбна.