ванілі́н, ✂, м.
Пахучае арганічнае рэчыва, якое знаходзіцца ў стручках ванілі або атрымана штучным спосабам.
|| прым. ванілінавы, ✂.
вані́ль, ✂, ж.
Трапічная расліна з доўгімі тонкімі пладамі, а таксама плады гэтай расліны, якія ўжываюцца ў кулінарыі і парфумерыі.
|| прым. ванільны, ✂.
ванітава́ць, ✂; безас.; незак. (разм.).
Пра стан моташнасці, рвоты.
- Мяне ванітавала.
- Ванітуе ад яго слоў (перан.).
|| наз. ванітаванне, ✂.
вані́ты, ✂, н. (разм.).
Адвольнае вывяржэнне змесціва страўніка цераз рот, а таксама тое, што вывяргаецца пры ванітаванні, рвоце.
вантрабя́нка, ✂, ж.
Каўбаса, зробленая з вантробаў.
вантро́бы, ✂.
Унутраныя органы грудной клеткі і жывата.
◊
|| прым. вантробны, ✂.
ва́нька-ўста́нька, ✂, м.
Дзіцячая лялька ў выглядзе круглай або авальнай фігуркі, якая здольна сама ўставаць (з-за цяжару, які знаходзіцца ў
ніжняй яе частцы), калі яе выводзяць з вертыкальнага становішча.
ва́пельня, ✂, ж.
Печ для выпальвання вапны ў вапняку.
|| прым. вапельны, ✂.