Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

фрэзераваць, ; незак.

Апрацаваць (апрацоўваць) фрэзай.

|| зак. адфрэзераваць, .

|| наз. фрэзераванне, і фрэзероўка, .

|| прым. фрэзеравальны, і фрэзеровачны, .

фрэзероўшчык, , м.

Рабочы, спецыяліст па фрэзероўцы.

  • Ф. іголак.
  • Ф. па дрэву.

|| ж. фрэзероўшчыца, .

|| прым. фрэзероўшчыцкі, .

фрэйлен, нескл., ж.

Слова, якое ўжываецца пры ветлівым звароце да незамужняй жанчыны, а таксама пры называнні яе імя або прозвішча ў немцаў і некаторых іншых народаў.

фрэйліна, , ж.

У некаторых манархічных дзяржавах: званне прыдворнай дамы, якая была пры царыцы, каралеве, прынцэсе, а таксама асоба, што мела гэта званне.

  • Надаць званне фрэйліны.

фрэналогія, , ж.

Вучэнне аб наяўнасці сувязі між псіхалагічнымі, маральнымі ўласцівасцямі чалавека і будовай яго чэрапа.

|| прым. фрэналагічны, , -ая, -ае.

фрэнч, , м.

Прыталеная куртка ваеннага крою з чатырма накладным: кішэнямі (на грудзях і баках).

фрэска, , ж.

  1. Карціна, напісаная вадзянымі фарбамі на свежаатынкаванай сцяне.

    • Фрэскі манастыра.
  2. Від жывапісу — насценны роспіс.

|| прым. фрэскавы, .

  • Ф. жывапіс.

фтор, , м.

Хімічны элемент, бясколерны газ з ядавітым пахам.

|| прым. фторысты, .

фтызіятр, , м.

Спецыяліст па фтызіятрыі.

фтызіятрыя, , ж.

Раздзел медыцыны, які вывучае туберкулёз, метады яго лячэння і папярэджання.

|| прым. фтызіятрычны, .