Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

фрукт​2, ✂, м. (разм. пагард.).

Чалавек, ад якога можна чакаць усякіх непрыемнасцей; тып, суб’ект.

фруктоза, ✂, ж.

Пладовы цукар, які маецца ў пладах, мёдзе і пад., выкарыстоўваецца ў харчовай прамысловасці і медыцыне.

|| прым. фруктозны, ✂.

фрывольнасць, ✂, ж. (кніжн.).

  1. гл. фрывольны.

  2. Фрывольнае слова, выраз.

    • Не дазваляй сабе гаварыць фрывольнасці.

фрывольны, ✂, ж. (кніжн.).

Не зусім прыстойны, легкадумны, нясціплы.

  • Фрывольныя размовы пра жанчын.

|| наз. фрывольнасць, ✂.

фрыкадэлька, ✂, ж.

Клёцка, галачка з сечанага мяса ці рыбы, звараная ў булёне.

фрыкасэ, нескл., н.

Нарэзанае дробнымі кавалачкамі смажанае або варанае мяса з якой-н. прыправай.

фрыкатыўны, ✂.

У мовазнаўстве: які ўтвараецца шляхам трэння паветра ў шчыліне паміж збліжанымі моўнымі органамі (пра гукі); шчылінны.

  • Ф. зычны.

фрэгат​1, ✂, м.

  1. Ваеннае паруснае трохмачтавае судна.

  2. У флоце некаторых краін: ваенны карабель для крэйсерска-вартаўнічай службы.

|| прым. фрэгатны, ✂.

фрэгат​2, ✂, м.

Вялікая трапічная марская птушка атрада весланогіх з доўгім раздвоеным хвастом і чорным апярэннем.

фрэза, ✂, ж.

  1. Шматлязовы рэжучы інструмент для апрацоўкі паверхні металаў, дрэва, пластмас і інш.

  2. Машына для рэзкі торфу, рыхлення глебы, здрабнення грунту.

|| прым. фрэзерны, ✂.

  • Фрэзерныя машыны.
  • Ф. торф.