Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

франдзіраваць, ✂; незак. (уст. кніжн.)

Займацца франдзёрствам; выказваць незадаволенасць кім-, чым-н. з-за жадання супярэчыць.

|| наз. франдзіраванне, ✂.

франк, ✂, м.

Грашовая адзінка Францыі, Бельгіі, Швейцарыі і некаторых іншых краін, роўная 100 сантымам.

|| прым. франкавы, ✂.

франт, ✂, м.

Чалавек, які любіць модна апранацца; моднік.

|| ж. франціха, ✂.

франтаваты, ✂.

  1. Схільны да франтаўства; які любіць франціць.

    • Ф. хлопец.
  2. Пра адзенне, прычоску і пад.: моднага крою, фасону.

    • Ф. гарнітур.

|| наз. франтаватасць, ✂.

франтавік, ✂, м.

Той, хто знаходзіўся або знаходзіцца ў час вайны на фронце.

|| ж. франтавічка, ✂.

франтавы, ✂.

  1. гл. фронт.

  2. Прызначаны для патрэб фронту.

    • Ф. закон.
    • Ф. друг.
    • Франтавая аперацыя.

франтальны, ✂.

  1. Накіраваны ў бок фронту; лабавы.

    • Франтальная атака.
    • Ф. ўдар.
  2. перан. Такі, які распаўсюджваецца на ўсіх, адбываецца адначасова; агульны.

    • Франтальная праверка дакументаў.

|| наз. франтальнасць, ✂.

франтаўскі, ✂.

Які мае модны выгляд, крой (пра адзенне, абутак).

  • Ф. касцюм.

франтаўство, ✂, н.

Залішняя ўвага да сваёй знешнасці, моднага адзення і пад.

франтон, ✂, м.

Трохвугольная або цыркульная верхняя частка фасада будынка, абмежаваная схіламі даху і карнізам.

|| прым. франтонны, ✂.