Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

флюс​1, ✂, м.

Нарыў пад надкосніцай, выкліканы хворым зубам, у сувязі з чым падпухае шчака.

|| прым. флюсны, ✂.

флюс​2, ✂, м. (спец.).

Матэрыялы, што ўводзяцца ў шыхту для ўтварэння шлаку патрэбнага саставу.

|| прым. флюсавы, ✂ і флюсны, ✂.

флянс, ✂, м.

  1. Адно каліва расады.

    • Флянсы капусты.
  2. Бакавы парастак, пасынак.

|| прым. флянсавы, ✂.

флянсаваць, ✂; незак.

  1. Садзіць, рассаджваць флянсы.

    • Ф. лес.
  2. Абломваць непатрэбныя флянсы (у 2 знач.).

    • Ф. памідоры.

фокстэр’ер, ✂, м.

Невялікі сабака з пароды тэр’ераў, з якім палююць на лісіц, барсукоў і іншых невялікіх звяроў, што жывуць у норах.

фокус​1, ✂, м.

  1. Пункт перасячэння адбітых або праломленых прамянёў, якія падаюць на аптычную сістэму паралельным пучком.

  2. Пункт, у якім прадмет, што фатаграфуецца або разглядаецца пры дапамозе аптычнага прыбора, мае найлепшую рэзкасць, выразнасць.

    • Навесці лінзы на ф.
  3. Ачаг запаленчага працэсу ў арганізме (спец.).

    • Ф. у лёгкіх.
  4. перан. Цэнтр якіх-н. з’яў, уласцівасцей, падзей (кніжн.).

|| прым. факальны, ✂ і фокусны, ✂.

фокус​2, ✂, м.

  1. Лоўкі прыём, заснаваны на абмане зроку, увагі пры дапамозе хуткага і ўмелага руху, спрыту.

    • Дзіўны ф.
  2. перан. Лоўкая хітрасць.

  3. звычайна; перан. Капрызы, прычуды (разм.).

    • Вечныя фокусы з ядой.

|| прым. фокусны, ✂.

  • Фокуснае мастацтва.

фокуснік, ✂, м.

Артыст, які паказвае фокусы 2 (у 1 знач.).

|| ж. фокусніца, ✂.

|| прым. фокусніцкі, ✂.

фокуснічаць, ✂; незак.

  1. Рабіць што-н. не так, як трэба.

    • Вы зноў фокуснічаеце!
  2. Займацца якімі-н. хітрасцямі, выдумкамі.

|| наз. фокуснічанне, ✂.

фольга, ✂, ж.

Вельмі тонкі металічны ліст, ужываецца ў вытворчасці люстэркаў, для упакоўкі харчовых прадуктаў і пад.

|| прым. фольгавы, ✂.