Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

шабаш​2

-у, м. У сярэдневяковых павер’ях: начное зборышча і разгул ведзьмаў.

шабашнік, ✂, м. (разм.).

Той, хто падраджаецца на прыватныя выгадныя заработкі.

  • Наняць шабашнікаў.

|| прым. шабашніцкі, ✂

шабашнічаць

-аю, -аеш, -ае; незак.(разм.). Быць шабашнікам.

шабашыць, ✂; незак. (разм.).

  1. Канчаць або перапыняць работу.

  2. Зарабляць грошы, выконваючы выгадную работу, акрамя асноўнай (неадабр.).

|| зак. пашабашыць, ✂.

шабліст, ✂, м.

Спартсмен, які займаецца фехтаваннем на шаблях.

  • Каманда шаблістаў.

шаблон, ✂, м.

  1. Узор, па якім штампуюцца аднолькавыя вырабы.

  2. перан. Агульнавядомы, збіты ўзор, які слепа пераймаюць.

    • Пазбягаць шаблону ў рабоце.

|| прым. шаблонны, ✂.

шаблонны, ✂.

  1. гл. шаблон.

  2. Які з’яўляецца шаблонам (у 2 знач.),збіты, банальны.

    • Шаблонныя фразы.
    • Ш. падыход да справы.

|| наз. шаблоннасць, ✂.

шабля, ✂, ж.

Халодная з доўгім выгнутым клінком.

  • Сячы шаблямі ворага.
  • Атрад у сто шабель (г.зн. складаецца са ста кавалерыстаў).

|| памянш. шабелька, ✂.

|| прым. шабельны, ✂.

  • Шабельныя ножны.

шабулдых у знач. вык. (разм.).

Упаў, я ў ваду.

шабулдыхнуцца, ✂; зак. (разм.).

З шумам, хутка, уваліцца ў ваду, балота і пад.