Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

чапіцца, ✂; незак. (разм.).

Прыдзірацца, прыставаць да каго-н.

  • Чаго ты чэпішся да яго?

чапіць, ✂; зак. (разм.).

Закрануць, зачапіць.

  • Куля чапіла косць нагі.

чапля, ✂, ж.

Вялікая балотная птушка сямейства галянастых з вялікай дзюбай і доўгай шыяй.

чапляцца, ✂; незак.

  1. Кранаць, датыкацца, зачэпліваючы што-н.

    • Кузаў машыны чапляўся за галіны.
  2. Хапацца, трымацца за што-н.; падчэплівацца, павісаць на чым-н.

    • Ч. на плот.
    • Дзяцел чапляецца кіпцюрамі за кару.
    • Ч. на падножку трамвая.
  3. перан. Імкнуцца любым чынам утрымаць, зберагчы што-н.; выкарыстаць усе сродкі, магчымасці для дасягнення чаго-н.

    • Усё старое ўпарта чапляецца за жыццё.
  4. перан. Прыставаць, прыдзірацца да каго-, чаго-н. (разм.).

    • Чаго ты да мяне чапляешся?

|| наз. чаплянне, ✂.

чапляць, ✂; незак.

  1. Тое, што і чапляцца (у 1 знач.).

  2. Падчэпліваць, браць чым-н. вострым.

    • Ч. скварку на відэлец.
  3. Вешаць (разм.).

    • Ч. фіранкі.
  4. Надзяваць што-н. непатрэбнае, лішняе (разм.).

    • Яна што папала чапляе на сябе.

|| зак. перачапляць, ✂.

|| наз. чаплянне, ✂.

чапрак, ✂, м.

Найбольш тоўстая і моцная частка скуры на спіне жывёлы, што ідзе на выраб падэшвы і на тэхнічныя патрэбы.

|| прым. чапрачны, ✂.

чапурысты, ✂ (разм.).

Які любіць чапурыцца, прыбірацца.

|| наз. чапурыстасць, ✂.

чапурыцца, ✂; незак. (разм.).

Прыхарошвацца, прыбірацца.

  • Дзяўчаты чапурыліся на гулянне.

|| зак. прычапурыцца, ✂.

чапурыць, ✂; незак. (разм.).

Прыхарошваць, прыбіраць.

|| зак. прычапурыць, ✂.

чапяла, ✂, ж.

Спецыяльна загнутая на канцы лапатачка з ручкай для захоплівання гарачай скаварады.

|| прым. чапяльны, ✂ і чапельны, ✂.