цокат, ✂, м.
Гукі цокання, удары ног, капытоў.
цокаць2, ✂; незак. (спец.).
Не адрозніваць гукі «ц» і «ч» пры вымаўленні ў некаторых народных гаворках.
|| наз. цоканне, ✂.
цопаць, ✂; незак. (разм.).
Тое, што і цапаць.
|| аднакр. цопнуць, ✂.
|| наз. цопанне, ✂.
цот, ✂, м. (разм.).
Гульня, заснаваная на падліку цотных і няцотных ачкоў.
цотны, ✂.
Лік, які пры дзяленні на два не мае астатку, кратны двум.
|| наз. цотнасць, ✂.
цуг, ✂, м.
Запрэжка, у якой коні, валы і пад. ідуць гужам або парамі адна за адной.
|| прым. цугавы, ✂.
цуглі, ✂.
Два металічныя звяны, якія прымацаваны да рамянёў вуздэчкі і служаць для закілзвання каня.
|| прым. цуглевы, ✂.