Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

фісташкава-...

Першая частка складаных слоў са знач. з фісташкавым адценнем, напр. фісташкава-карычневы, фісташкава-шэры.

фістула1, , ж.

У медыцыне: свішч або штучны канал ад хворага ачага на паверхню скуры.

|| прым. фістульны, .

фістула2, , ж.

  1. Старая назва аднаствольных, а пазней шматствольных флейт.

  2. Тое, што і фальцэт.

    • Спяваць фістулой.

фіта, , ж.

Перадапошняя літара старога рускага алфавіта, якая была запазычана з грэчаскай мовы для перадачы гука «ф» у словах грэчаскага паходжання.

фіфа, , ж. (разм. пагард.).

Пустая, легкадумная дзяўчына або жанчына, якая думае толькі пра сваю знешнасць.

|| памянш. фіфачка, .

фіялетава-...

Першая частка складаных слоў са знач. з фіялетавым адценнем, напр. фіялетава-блакітны, фіялетава-ружовы, фіялетава-сівы.

фіялетавы, .

Колеру фіялкі, сіні з чырванаватым адценнем.

  • Фіялетавае чарніла.

фіялка, , ж.

Травяністая расліна сямейства фіялкавых з фіялетавымі або жоўтымі, белымі пахучымі кветкамі.

|| прым. фіялкавы, .

  • Ф. корань (карнявішча некаторых відаў касачоў, у склад якіх уваходзіць эфірнае масла).
  • Сямейства фіялкавых (наз.).

фіялкавы, .

  1. гл. фіялка.

  2. Светла-фіялетавы, колеру фіялкі.

фіяска, нескл., н. (кніжн.).

Няўдача, поўны правал.

  • Пацярпець ф.