Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

утаптаць, ; зак.

  1. Умяць, топчучы нагамі.

    • У. зямлю.
  2. у што. Топчучы, уціснуць.

    • У. акурак у зямлю.
    • У. у гразь каго-н. (перан.).
  3. Складаючы, уціснуць куды-н. усё, многае (разм.) або прыціснуць, умяць.

    • У. усе рэчы ў чамадан.
    • У. сена.
  4. перан. Многа з’есці чаго-н. (разм.).

    • У. гаршчок кашы.

|| незак. утоптваць, .

утаргаваць, ; зак.

Набыць якую-н. суму грошай ад продажу чаго-н., выручыць.

  • У. многа грошай.

|| незак. утаргоўваць, .

утаропіцца, ; зак.

Не зводзячы вачэй, углядзецца ў каго-, што-н.; стаць пільным, накіраваным (пра вочы, позірк).

  • Чаго ты ў мяне ўтаропіўся?
  • Яго позірк утаропіўся ўдаль.

|| незак. утароплівацца, .

утаропіць, ; зак.

Уставіць вочы, позірк на каго-, што-н.

  • У. вочы ў падлогу.

|| незак. утаропліваць, .

утачыцца1, ; зак.

Сточваючыся, зрабіцца вузейшым (пра лязо).

|| незак. уточвацца, .

утачыцца2, ; зак.

Точачы, пранікнуць унутр ці ў глыбіню чаго-н.

  • Крот утачыўся ў зямлю.

|| незак. уточвацца, .

утачыць1, ; зак.

Сточваючы, звузіць шырыню (ляза).

|| незак. уточваць, .

|| наз. уточка, і уточванне, .

утачыць2, ; зак.

Шыючы, уставіць кавалак матэрыі.

  • У. клін у рукаў.

|| незак. уточваць, .

утварыцца, ; зак.

Атрымацца, узнікнуць.

  • Утварыліся снежныя завалы.
  • Утварылася новае таварыства.

|| незак. утварацца, .

|| наз. утварэнне, .

утварыць, ; зак.

  1. Стварыць сабой, выклікаць сабой узнікненне чаго-н.

    • Лініі ўтварылі прамы вугал.
    • Вада ўтварыла ў зямлі паглыбленне.
  2. Арганізаваць, заснаваць.

    • У. ваенна-палітычны саюз.
  3. Зрабіць што-н. нечаканае, непажаданае, напракудзіць (разм.).

    • Ай, што вы, дзеці, тут утварылі!

|| незак. утвараць, .

|| наз. утварэнне, .