упоравень, прысл. і прыназ. (разм.).
-
прыназ., з чым. На адной лініі, вышыні, глыбіні і пад.; на адным узроўні.
- Вада ў. з краямі бочкі.
- Самалёт ляціць у. з воблакамі.
-
прысл., з кім. Аднолькава, на роўных правах.
- Адчуваць сябе ў. з іншымі.
-
прыназ. Поруч, побач.
упорны, ✂.
Які служыць, прызначаны для ўпору.
употай і употайкі, прысл.
Непрыметна для іншых, тайком, цішком.
управа1, прысл.
У правы бок, у правым баку.
управіць, ✂; зак.
-
Уставіць на сваё месца (вывіхнутае).
-
перан. Аддаць, прадаць; загубіць, знішчыць.
-
Даць увязнуць (разм.).
-
што і чаго. Даглядзець, усё зрабіць (па гаспадарцы; разм.).
- Прошаным канём гаспадаркі не ўправіш (прыказка).
|| незак. упраўляць, ✂.
|| наз. упраўка, ✂ і упраўлянне, ✂.
упражыцца, ✂; зак.
Спражыцца да поўнай гатоўнасці (пра гарох, боб, семкі).
упражыць, ✂; зак.
Спражыць да поўнай гатоўнасці (гарох, боб, семкі).
|| незак. упражваць, ✂.
|| наз. упражванне, ✂.
упрасіць, ✂; зак.
Просьбамі пераканаць зрабіць што-н.
- У. застацца яшчэ на дзянёк.
|| незак. упрошваць, ✂.
|| наз. упрошванне, ✂.