упоравень, прысл. і прыназ. (разм.).

  1. прыназ., з чым. На адной лініі, вышыні, глыбіні і пад.; на адным узроўні.

    • Вада ў. з краямі бочкі.
    • Самалёт ляціць у. з воблакамі.
  2. прысл., з кім. Аднолькава, на роўных правах.

    • Адчуваць сябе ў. з іншымі.
  3. прыназ. Поруч, побач.

    • Сядзець у. з кім-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)