Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

уласнасць, , ж.

  1. Маёмасць, якая належыць каму-н.

    • Дзяржаўная ў.
  2. Прыналежнасць каго-, чаго-н. каму-, чаму-н. з правам распараджэння.

    • Прыватная ў. на зямлю.
    • Набыць што-н. ва ў.
    • Права ўласнасці.

уласнік, , м.

  1. Уладальнік якой-н. маёмасці.

    • Дробны зямельны ў.
  2. Той, хто імкнецца больш мець, хто ахоплены ўласніцкімі інтарэсамі.

|| ж. уласніца, .

уласніцкі, .

Уласцівы ўладальніку прыватнай уласнасці, звязаны з імкненнем да нажывы, абагачэння.

  • Уласніцкія схільнасці.

уласны, .

  1. Які належыць каму-, чаму-н. як уласнасць.

    • Уласная машына.
  2. Свой, асабісты.

    • Зрабіць што-н. уласнымі рукамі.
    • На ўласныя вочы ўбачыць.
    • Па ўласнай волі.
  3. Які знаходзіцца ў непасрэдным распараджэнні, падпарадкаванні каго-, чаго-н.

    • У. карэспандэнт.
    • Уласная канцылярыя.
  4. Літаральны, сапраўдны.

    • Ва ўласным сэнсе слова.
  5. Уласцівы толькі каму-, чаму-н., без пабочных дабавак (спец.).

    • Уласная вага цела.

  • Уласнае імя — у граматыцы: назоўнік, які з’яўляецца асабовай індывідуальнай назвай каго-, чаго-н.; проціл. агульнае імя.

    • Полацк — уласнае імя горада.

уласцівасць, , ж.

Характэрная асаблівасць, рыса, прымета каго-, чаго-н. Валодаць якімі-н. уласцівасцямі.

  • У. спадчыннасці арганізма.

уласцівы, .

Які характэрны для каго-, чаго-н., з’яўляецца ўласцівасцю, якасцю каго-, чаго-н.

  • З уласцівай яму працавітасцю.
  • Чалавеку ўласціва (прысл.) памыляцца.

улашчыць, ; зак. (разм.).

Улагодзіць, задобрыць каго-н.

|| незак. улашчваць, .

|| наз. улашчванне, .

улева, прысл.

У левы бок.

  • Павярнуць у.

улегцы, прысл. (разм.).

Без паклажы, паражняком.

  • Машына пайшла ў.

улегчы, ; зак. (разм.).

  1. Поўнасцю аддацца якой-н. справе.

    • У. ў навуку.
    • У. габляваць.
  2. перан., у што і з інф. Уцягнуцца ў што-н., набыць моцную схільнасць да чаго-н.

    • У. ў гарэлку.
  3. Кінуцца наўздагон.

    • Сабака ўлёг за катом.
  4. Пачаць заляцацца.

    • У. за дзяўчынай.

|| незак. улягаць, .