уласны, .

  1. Які належыць каму-, чаму-н. як уласнасць.

    • Уласная машына.
  2. Свой, асабісты.

    • Зрабіць што-н. уласнымі рукамі.
    • На ўласныя вочы ўбачыць.
    • Па ўласнай волі.
  3. Які знаходзіцца ў непасрэдным распараджэнні, падпарадкаванні каго-, чаго-н.

    • У. карэспандэнт.
    • Уласная канцылярыя.
  4. Літаральны, сапраўдны.

    • Ва ўласным сэнсе слова.
  5. Уласцівы толькі каму-, чаму-н., без пабочных дабавак (спец.).

    • Уласная вага цела.

  • Уласнае імя — у граматыцы: назоўнік, які з’яўляецца асабовай індывідуальнай назвай каго-, чаго-н.; проціл. агульнае імя.

    • Полацк — уласнае імя горада.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)