улегчыся, ✂; зак.
-
Легчы (спаць ці адпачываць); змясціцца дзе-н. у ляжачым становішчы.
- У. адпачываць.
- Ты на гэтай канапцы не ўляжашся.
-
Змясціцца (пра прадметы).
- Кнігі ўлегліся ў чамадан.
-
Асесці, апусціцца.
- Улёгся пыл.
- Сена ўляглося.
-
перан. Аслабець, сціхнуць, супакоіцца (разм.).
- Бура ўлеглася.
- Брэх сабак улёгся.
- Хваляванне ўляглося.
-
Усталявацца, стаць.
|| незак. улягацца, ✂ і укладвацца, ✂.
улежацца, ✂ і уляжацца, ✂; зак.
-
Асесці, ушчыльніцца ад доўгага ляжання.
-
Пасля доўгага ляжання стаць гатовым для карыстання, далейшай апрацоўкі (пра садавіну, лён).
- Яблыкі ўлежаліся ў саломе.
- Лён улежаўся.
|| незак. улежвацца, ✂.
улежаць, ✂; зак.
Прабыць на якім-н. месцы лежачы.
- У. паўгадзіны не ўлежыш у такую спёку.
улежна, безас. у знач. вык.
Добра, утульна ляжыць.
- Хоць не ўежна, дык у. (хоць не дастаткова яды, затое можна спакойна паляжаць; прыказка).
улітаваць, ✂; зак. (уст.).
Тое, што і упаяць.
|| незак. улітоўваць, ✂.
|| наз. улітоўка, ✂ і улітоўванне, ✂.
улітка, ✂, ж. (спец.).
Частка ўнутранага вуха, дзе знаходзіцца гукаўспрымальны апарат.
|| прым. уліткавы, ✂.