Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

туманнасць, , ж.

  1. гл. туманны.

  2. Густы туман (у 1 знач.).

  3. У нашай Галактыцы: воблака разрэджаных газаў і пылу (спец.).

    • Галактычныя туманнасці.
  4. Па-за нашай Галактыкай: Зоркавая сістэма бачная як туманная плямка (спец.).

    • Пазагалактычныя туманнасці.

|| прым. туманнасны, .

туманны, .

  1. гл. туман.

  2. Ахутаны, засланы туманам.

    • Т. бераг ракі.
    • Туманная раніца.
  3. Расплыўчаты, няясны; бачны як цераз туман.

    • Вырысоўваліся туманныя сілуэты будынкаў.
  4. перан. Які мае няясны сэнс; незразумелы.

    • Туманныя разважанні.
  5. перан. Невыразны, цьмяны.

    • Туманныя вочы.
    • Т. позірк.

|| наз. туманнасць, .

туманограф, , м.

Прыбор для вымярэння шчыльнасці туману.

тумба, , ж.

  1. ж. Невысокі слупок каля дарогі або тратуара.

    • Бетонная т.
  2. ж. Падстаўка для чаго-н. у выглядзе такога слупка.

  3. ж. Круглае збудаванне для наклейвання аб’яў, афіш і пад.

    • Рэкламная т.
  4. перан., м. і ж. Пра тоўстага непаваротлівага чалавека (часцей жанчыну; разм. зневаж.

|| памянш. тумбачка, .

тумбачка, , ж.

  1. гл. тумба.

  2. Невялікі столік-шафка, які ставяць звычайна каля ложка.

тунгусы, , м.

Ранейшая назва эвенкаў.

|| ж. тунгуска, .

|| прым. тунгускі, .

тундра, , ж.

Зона арктычнага пояса, якая характарызуецца суровым кліматам, бязлессем, вечнай мерзлатой, беднай расліннасцю, а таксама тып расліннасці, характэрны для гэтай зоны.

|| прым. тундравы, .

тунец, , м.

Марская прамысловая рыба сямейства скумбрыевых.

|| прым. тунцовы, .

туніка, , ж.

  1. Старажытнарымскае адзенне накшталт кашулі, якое насілі пад тогай.

  2. Касцюм танцоўшчыцы з ліфа і пышнай спадніцы (спец.).

тунісцы, , м.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Туніса.

|| ж. туніска, .

|| прым. туніскі, .