Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

турба...

Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да турбін, да турбабудавання, напр. турбаагрэгат, турбабудаўнічы, турбабур, турбабурэнне, турбагенератар, турбакампрэсар, турбаракетны, турбаход.

турбабудаванне, , н.

Вытворчасць турбін.

|| прым. турбабудаўнічы, .

турбавацца, ; незак.

  1. Праяўляць клопат, трывожыцца аб кім-, чым-н.

    • Т. за дзяцей.
    • Т. за будучы ўраджай.
  2. Хвалявацца, непакоіцца.

    • Не турбуйся, усё будзе добра.

турбаваць, ; незак.

  1. Парушаць чый-н. спакой, непакоіць каго-н., перашкаджаць каму-н.

    • На рабоце яго не турбавалі.
  2. Хваляваць, трывожыць.

    • Яго турбавала незвычайная цішыня вакол.

турбавінтавы, .

У авіяцыі: такі, у якім паветраны вінт (прапелер) прыводзіцца ў рух газавай турбінай.

  • Т. рухавік.
  • Т. самалёт.

турбавоз, , м.

Лакаматыў, які прыводзіцца ў рух паравой або газавай турбінай.

|| прым. турбавозны, .

турбагенератар, , м.

Электрычны генератар, які прыводзіцца ў рух паравой ці газавай турбінай.

|| прым. турбагенератарны, .

турбаза, , ж.

Турысцкая база.

  • Пуцёўка на турбазу.

турбан, , м.

Галаўны ўбор у народаў Азіі і Паўночнай Афрыкі ў выглядзе палотнішча лёгкай тканіны, абматанай вакол галавы.

турбарэактыўны, .

У авіяцыі: такі, які мае газавую турбіну, што прымае ўдзел у стварэнні рэактыўнай цягі.

  • Т. рухавік.
  • Т. самалёт.