туманны,
-
гл. туман. -
Ахутаны, засланы туманам.
- Т. бераг ракі.
- Туманная раніца.
-
Расплыўчаты, няясны; бачны як цераз туман.
- Вырысоўваліся туманныя сілуэты будынкаў.
-
перан. Які мае няясны сэнс; незразумелы.- Туманныя разважанні.
-
перан. Невыразны, цьмяны.- Туманныя вочы.
- Т. позірк.
||
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)