Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

фільматэка, ✂, ж.

Установа або аддзел установы, дзе збіраюць і захоўваюць фільмы; збор кінастужак.

|| прым. фільматэчны, ✂.

фільтр, ✂, м.

  1. Прыбор для ачысткі вадкасцей, газаў.

  2. Прыбор, які затрымлівае праходжанне некаторых прамянёў, гукаў, электрамагнітных хваль (спец.).

    • Акустычны ф.

|| прым. фільтравы, ✂.

фільтраваць, ✂; незак.

Прапускаць праз фільтр.

  • Ф. вадкасць.

|| зак. адфільтраваць, ✂ і прафільтраваць, ✂.

|| наз. фільтраванне, ✂, фільтрацыя, ✂ і фільтроўка, ✂.

|| прым. фільтравальны, ✂, фільтрацыйны, ✂ і фільтровачны, ✂.

  • Фільтравальная папера.
  • Фільтрацыйная ўстаноўка.
  • Фільтровачныя матэрыялы.

фіміям, ✂, м.

Духмянае рэчыва для курэння ў час рэлігійных абрадаў, а таксама дым, які ўзнікае пры згаранні гэтага рэчыва.

◊

  • Курыць фіміям каму (кніжн. іран.) — лісліва ўсхваляць каго-н.

фін...

Першая частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову фінансавы, напр. фінаддзел, фінінспектар.

фінал, ✂, м.

  1. Заключная частка, канец, завяршэнне чаго-н.

    • Ф. апавядання.
    • Ф. сімфоніі.
  2. Заключная частка спаборніцтваў, у якой выяўляюцца пераможцы.

    • Футбольная каманда выйшла ў ф.

|| прым. фінальны, ✂.

фінансаваць, ✂; зак. і незак.

Забяспечыць (забяспечваць) грашовымі сродкамі, фінансамі каго-, што-н.

  • Ф. завод.
  • Ф. будаўніцтва.

|| наз. фінансаванне, ✂.

фінансіст, ✂, м.

  1. Спецыяліст па вядзенню фінансавых аперацый.

  2. Капіталіст, які вядзе буйныя грашовыя аперацыі, банкір.

|| ж. фінансістка, ✂.

|| прым. фінансісцкі, ✂.

фінансы, ✂.

  1. Грашовыя сродкі як элемент народнагаспадарчага абароту.

  2. Грошы, грашовыя справы (разм.).

    • З фінансамі цяжка.

|| прым. фінансавы, ✂.

фіна-угорскі, ✂.

Які мае адносіны да групы роднасных па мове народаў, да якой належаць фіны, венгры, карэлы, эстонцы, удмурты і інш.