Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

філолаг, ✂, м.

Вучоны — спецыяліст у галіне філалогіі.

філон, ✂, м. (разм. пагард.).

Лодар, гультай.

філоніць, ✂; незак. (разм. пагард.).

Лодарнічаць, нічога не рабіць.

  • Даволі ф., трэба працаваць.

філосаф, ✂, м.

  1. Вучоны — спецыяліст у галіне філасофіі, а таксама ўвогуле мысліцель, што займаецца распрацоўкай пытанняў светапогляду.

  2. перан. Чалавек, які ўдумліва, сур’ёзна ставіцца да жыцця, спакойна і разважліва адносіцца да жыццёвых няўдач і стрэсаў.

  3. Той, хто схільны да абстрактных разважанняў (разм.).

філуменіст, ✂, ж.

Чалавек, які займаецца філуменіяй.

|| ж. філуменістка, ✂.

|| прым. філуменісцкі, ✂.

філуменія, ✂, ж.

Калекцыяніраванне запалкавых этыкетак.

фільм, ✂, м.

  1. Тонкая празрыстая плёнка з нанесеным на яе святлоадчувальным слоем, якая ўжываецца для фатаграфічнай здымкі (спец.).

  2. Такая стужка са здымкамі для дэманстрацыі, паказу ў кіно; кінакарціна.

    • Дакументальны ф.
    • Прыгодніцкі ф.

|| прым. фільмавы, ✂.

фільма...

Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да фільмаў (у 2 знач.), напр. фільмакопія, фільматэка, фільмафонд.

фільмаваць, ✂; зак. і незак. (спец.).

Перанесці (-носіць) адлюстраванне (пераважна друкаваны тэкст) на фільм (у 1 знач.).

|| наз. фільмаванне, ✂.

фільмаскоп, ✂, м.

Праектар для паказу дыяфільмаў.

|| прым. фільмаскопны, ✂.