Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сходы, ✂ і сходкі, ✂

Лесвіца, яе ступенькі.

  • Падняцца на пяты паверх па сходах.

схоў, ✂, м.

  1. Захоўванне чаго-н.

    • Палажыць грошы на с.
  2. Месца, дзе можна схавацца ад каго-, чаго-н., а таксама якое-н. патаемнае месца, збудаванне для ўкрыцця каго-, чаго-н.

    • Знайсці с. у бярэзніку ад сонца.
    • На гарышчы быў с. партызан.
  3. мн., перан. Тое, што недаступна для іншых, што хаваецца ў душы, сэрцы.

    • Патаемныя сховы душы.

схуднелы, ✂.

Моцна пахудзелы, худы.

  • Схуднелае дзіця.

|| наз. схуднеласць, ✂.

сцадзіць, ✂; зак.

  1. Зліваючы, аддзяліць вадкасць ад аселай гушчы або частку вадкасці, не боўтаючы.

    • С. ваду з пельменяў.
    • С. сыроватку з тварагу.
  2. Выцадзіць малако з саскоў.

    • С. грудное малако.

|| незак. сцэджваць, ✂.

|| наз. сцэджванне, ✂.

сцверджанне, ✂, н.

Палажэнне, выказванне.

  • Сцверджанні па разгледжаных пытаннях былі вельмі розныя.

сцвердзіць, ✂; зак.

  1. Устанавіць, вызначыць на падставе абследавання.

    • Урач сцвердзіў запаленне лёгкіх.
  2. Усвядоміць вартасць, значнасць сябе, сваёй асобы.

    • С. сваё «я».

|| незак. сцвярджаць, ✂.

|| наз. сцвярджэнне, ✂.

сцвісці, ✂; зак. (разм.).

Наскрозь пакрыцца цвіллю, сплеснець.

  • Батон сцвіў.

сцвярджальны, ✂.

  1. Які выказвае згоду з чым-н., пацвярджае што-н.

    • С. адказ.
  2. Які замацоўвае, устанаўлівае што-н.

    • С. пафас рамана.
  3. Які мае ў сабе сцверджанне (спец.).

    • С. сказ.
    • Сцвярджальнае суджэнне.

|| наз. сцвярджальнасць, ✂.

сцвярджаць, ✂; незак.

  1. гл. сцвердзіць.

  2. Настойліва даводзіць, упэўніваючы ў чым-н.

    • Старажылы сцвярджаюць, што за вёскай было возера.
    • Усе сцвярджаюць гэту ісціну.

|| наз. сцвярджэнне, ✂.

сцвярджэнне, ✂, н.

  1. гл. сцвярджаць і сцвердзіць.

  2. Палажэнне, думка, якой даводзяць што-н.

    • Правільныя сцвярджэнні.