Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

суцішыць, ; зак.

  1. Супакоіць, давесці да стану спакою, уціхамірыць.

    • С. дзяцей.
  2. Змякчыць, зрабіць менш адчувальным; аслабіць,прыглушыць якое-н. пачуццё.

    • С. боль.
    • С. хваляванне.
  3. Прыцішыць, затрымаць (чый-н. ход, рух і пад.).

    • С. каня.
    • С. бег.

|| незак. суцішаць, .

|| наз. суцішэнне, .

суцэльнаметалічны, .

Зроблены поўнасцю з металу.

  • С. вагон.

суцэльны, .

  1. Які цягнецца без прамежкаў, цалкам займае сабой усю прастору.

    • Суцэльная паласа асфальту.
  2. Такі, які ахоплівае ўсіх ці ўсё; паўсюдны, усеагульны.

    • Суцэльная электрыфікацыя.
    • Суцэльная парода (якая не падзяляецца на пласты па сваёй структуры).
  3. Зроблены з аднаго кавалка; не састаўны.

    • Падлога з суцэльных дошак.

|| наз. суцэльнасць, .

суцяга, , м.; , ж., (разм. неадабр.).

Суцяжнік, суцяжніца.

суцяжнік, , м. (разм. неадабр.).

Чалавек, які займаецца суцяжніцтвам, цяганінай па судах.

|| ж. суцяжніца, .

|| прым. суцяжніцкі, .

суцяжнічаць, ; незак. (разм. неадабр.).

Займацца цяжбамі, маючы да гэтага схільнасць, інтарэс.

|| наз. суцяжніцтва, .

суцяшальнік, , м.

Той, хто суцяшае, суцешыў каго-н.

|| ж. суцяшальніца, .

суцяшальны, .

Які дае палёгку, супакаенне.

  • С. адказ.
  • У яго не знайшлося сказаць нічога суцяшальнага (наз.).

|| наз. суцяшальнасць, .

суцяшэнне, , н.

  1. гл. суцешыць.

  2. Тое (той), што (хто) суцяшае, радуе каго-н.

    • Ні ў чым няма мне суцяшэння.
    • Адно с. — гэта старэйшы сын.

сучаснасць, , ж.

  1. гл. сучасны.

  2. Сучасная эпоха, рэчаіснасць.

    • Адлюстраванне сучаснасці ў спектаклі.