Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

струбіць, ✂; зак. (разм.).

  1. гл. трубіць.

  2. Перавесці ўсё або многае; патраціць.

    • С. дабро.
  3. Пра час: дарэмна патраціць.

    • С. цэлы месяц.

струг​1, ✂, м. (спец.).

  1. Ручны інструмент для грубай апрацоўкі драўніны струганнем.

  2. Землярыйная машына для зразання грунту слаямі і перамяшчэння яго.

струг​2, ✂, м.

Даўнейшае рачное драўлянае пласкадоннае судна.

стругальнік, ✂, м.

Рабочы, спецыяліст па апрацоўцы чаго-н. струганнем; стругаль.

|| ж. стругальшчыца, ✂.

стругаць, ✂; незак.

Здымаць тонкія слаі з паверхні чаго-н. рэжучым інструментам.

  • С. дошку рубанкам.

|| зак. выстругаць, ✂.

|| наз. струганне, ✂.

|| прым. стругальны, ✂.

  • Стругальная машына.

стружка, ✂, ж.

Тонкая вузкая спіралепадобная стужка дрэва, металу і пад., якая ўтвараецца пры апрацоўцы іх паверхні струганнем.

  • Драўляная с. (зб. ).
  • Сагнаць стружку з каго-н. (перан. прапясочыць каго-н.).

|| прым. стружкавы, ✂.

струк, ✂, м.

У некаторых раслін: доўгая і вузкая абалонка, якая змяшчае ў сабе насенне.

  • С. бобу, гароху, перцу.

|| памянш. стручок, ✂.

струкавы, ✂ і струковы, ✂.

Са струкамі, у струках.

  • Струкавыя культуры.

структура, ✂, ж.

Узаемаразмяшчэнне і сувязь састаўных частак аб’екта, якія забяспечваюць яго цэласнасць; будова.

  • С. рэчыва.
  • С. арганізма.

|| прым. структурны, ✂.

струменісты, ✂.

  1. Які складаецца са струменяў, у выглядзе струменяў.

    • Струменістая ручаіна.
  2. Які струменіцца (паэт.).

    • Струменістая смуга.