Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

спусціць, ; зак.

  1. Перамясціць зверху ўніз.

    • С. вяроўку.
    • С. бульбу ў склеп.
    • С. каго-н. з лесвіцы (таксама перан. выгнаць, прагнаць; разм.).
  2. Паставіць на ваду (пра судна).

    • С. новы карабель.
  3. Пусціць, вызваліўшы ад прывязі.

    • С. сабаку з ланцуга.
  4. Пераслаць, накіраваць што-н. у ніжэйстаячую арганізацыю.

    • С. распараджэнне.
    • С. план.
  5. Выпусціць пару, вадкасць і пад. адкуль-н.

    • С. пару з катла.
    • С. ваду з радыятара.
  6. Вызваліць (якую-н. ёмістасць) ад вадкасці, газу і пад.

    • С. балон.
    • С. камеру мяча.
  7. Палягчэць у вазе (разм.).

    • С. кілаграмаў пяць.
  8. Вызваліць з замацаванага становішча (пра дэталі механізмаў).

    • С. курок.
  9. Спілаваўшы, паваліць (пра дрэва; разм.).

    • С. дзве бярозы.
  10. перан. Поўнасцю збыць, прадаць.

    • С. гаспадарку.
    • С. грошы (зрасходаваць).
  11. Збавіць цану.

    • С. колькі рублёў.
  12. перан., што і без дапаўнення. Пакінуць без пакарання які-н. учынак.

    • Гэтай правіннасці нельга с.

  • Спусціць з вока каго (разм.) — перастаць назіраць, сачыць за кім-н.

  • Спусціць юху (разм.) — разбіць нос да крыві.

|| незак. спускаць, .

|| наз. спусканне, і спуск, .

спухлы, (разм.).

Які спух, апух.

спыніцца, ; зак.

  1. Перастаць рухацца, спыніць што-н. рабіць, устрымацца ад якога-н. дзеяння.

    • С. на паўдарозе.
    • Матор спыніўся.
    • Гэты чалавек не спыніцца ні перад чым (перан. пойдзе на любыя ўчынкі).
  2. Часова размясціцца, пасяліцца дзе-н.

    • С. ў гасцініцы.
  3. Пра развіццё, ход і пад.: прыпыніцца, перарвацца.

    • Работы па ўкладцы труб спыніліся.
  4. на кім-чым. Пра погляд, увагу, думкі і пад.: затрымацца на кім-, чым-н.

    • Мой позірк спыніўся на сыне.
  5. на кім-чым. Прыйсці да якога-н. рашэння, спыніць свой выбар на кім-, чым-н.

    • С. на выбары маладога кандыдата.

|| незак. спыняцца, .

спыніць, ; зак.

  1. Затрымаць рух, ход, працу каго-, чаго-н., не даць магчымасці рухацца каму-, чаму-н.

    • С. канвеер.
    • Вінцэсь спыніў крокі.
  2. Стрымаць, забараніць што-н.

    • С. бойку свавольнікаў.
    • С. распаўсюджванне хлусні.
  3. перан., што на кім-чым. Накіраваць на каго-, што-н., засяродзіць на кім-, чым-н.

    • С. свой выбар на маладым спецыялісце.

|| незак. спыняць, .

|| наз. спыненне, .

спырскаць, ; зак.

  1. Пакрапіць пырскамі, апырскаць.

    • С. вадой падлогу.
  2. Выпырскаць, зрасходаваць.

    • С. увесь адэкалон.

|| незак. спырскваць, .

|| наз. спырскванне, .

спырснуць, ; зак.

Пырскаючы на каго-, што-н., намачыць, апырскаць.

  • С. бялізну.
  • С. твар адэкалонам.

|| незак. спырскваць, .

|| наз. спырскванне, .

спырхнуць, ; зак.

Хутка ўзляцець, зляцець адкуль-н. (пра птушку, матылька і пад.).

  • Верабей спырхнуў з куста.

|| незак. спырхваць, .

спытацца, ; зак.

  1. Звярнуцца з пытаннем.

    • Спытайся, калі ён будзе дома.
  2. чаго. Папрасіць дазволу ўзяць або даць ці зрабіць што-н.

    • С. дазволу перадрукаваць пастанову.

спытаць, ; зак.

  1. каго. Звярнуцца да каго-н. з пытаннем, каб даведацца аб чым-н.

    • — Што рабіць далей? — спытала лабарантка.
  2. што і чаго. Папрасіць што-н., звярнуцца з якой-н. просьбай.

    • С. дазволу паехаць па прэпараты.
  3. з каго. Ускласці на каго-н. адказнасць за ўчынкі; спагнаць (разм.).

    • З яго за ўсё спытаюць.

спявак, , м.

Той, хто ўмее спяваць; для каго спевы з’яўляюцца прафесіяй.

|| ж. спявачка, .