Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

юны, .

  1. Які не дасягнуў сталага ўзросту.

    • Ю. ўзрост.
    • Юнае пакаленне.
    • Ю. натураліст (юннат).
  2. Уласцівы маладым, маладосці.

    • Юныя сілы.

юпітэр, , м.

Магутная электрычная асвятляльная прылада для кіназдымкі пры штучным або камбінаваным асвятленні.

юр, , м.

Павышанае імкненне да задавальнення плоцевых пачуццяў.

  • На яго напаў ю.

юр’еў, :

  • вось табе, бабка, і Юр’еў дзень — пра нечакана страчаную надзею, спыненне свабодных дзеянняў і пад. [першапачаткова пра непрыемнасць, якая ўзнікла Ў сувязі з абмежаваннем свабоды дзеянняў, перамяшчэння і пад.; звязана з адменай у канцы 16 ст. права прыгонных пераходзіць ад аднаго памешчыка да другога ў асенняе свята святога Юрыя].

юрлівец, , м.

Чалавек, якому ўласціва сладастраснасць, павышанае імкненне да задавальнення палавых пачуццяў.

юрлівы, .

Пажадлівы, поўны юру; які выражае юр.

  • Ю. чалавек.
  • Юрлівая усмешка.

|| наз. юрлівасць, .

юродзівы, .

  1. Дурнаваты, блізкі да вар’яцтва.

    • Ю. хлопец.
  2. Ва ўяўленні рэлігійных людзей: вар’ят, які валодае дарам прадказання.

юродства, , н.

  1. Стан бессвядомасці, вар’яцтва.

  2. Недарэчны ўчынак, неразумныя паводзіны.

    • Рабіць ю.

юродстваваць, ; незак. (неадабр.).

Паводзіць сябе падобна юродзіваму (у 1 знач.).

юрта, , ж.

Пераноснае, конусападобнай формы жыллё, крытае шкурамі ў некаторых качавых народаў Азіі і Паўднёвай Сібіры.

|| прым. юртавы, .