спадарожнічаць, ✂; незак.
-
Ісці, ехаць разам з кім-н., быць яго спадарожнікам.
- С. знаёмым у паездцы на экскурсію.
-
перан., каму-чаму. Знаходзіцца з нечым у непарыўнай сувязі, адбывацца адначасова або ўслед за
чым-н.
- Яму заўсёды спадарожнічалі ўдачы.
- Песня і музыка спадарожнічаюць людзям усё жыццё.
|| наз. спадарожнічанне, ✂.
спадарожны, ✂.
Які рухаецца ў адным кірунку з чым-н.
- Спадарожная машына.
- С. вецер.
спадарства, ✂, н., зб.
Форма ветлівага звароту да многіх афіцыйных прадстаўнікоў або грамадзян сваёй краіны ці іншых краін.
- Шаноўнае с., праслухайце аб’явы.
спадзісты, ✂.
Які паступова паніжаецца, мае схіл.
- С. бераг.
- Спадзістая гара.
|| наз. спадзістасць, ✂.
спадзяванне, ✂, н.
Чаканне таго, што мае адбыцца, надзея на што-н.
спадзявацца, ✂; незак.
-
Мець спадзяванне, надзею на што-н.
- С. на атрыманне кватэры.
- С. на шчасце.
- Спадзяюся вярнуцца вячэрнім рэйсам.
-
Быць упэўненым у кім-, чым-н., мець спадзяванні на каго-н.
- Спадзяюся на свайго сына.
-
у форме 1 ас. адз. ўжываецца ў знач. пабочн. слова, спадзяюся. Выражае ўпэўненасць.
- Ты, спадзяюся, лішняга не будзеш гаварыць.
|| зак. паспадзявацца, ✂.
спадкі, ✂, н. (разм.).
Маёмасць, спадчына, якая пасля смерці ўладальніка пераходзіць у карыстанне каго-н.