спадніца, ✂, ж.
Жаночае адзенне ад пояса ўніз, а таксама частка сукенкі ад таліі ўніз.
- Купіла новую спадніцу.
- Бегаць за спадніцай (перан. заляцацца да жанчын; разм. неадабр.).
- Трымацца за спадніцу (перан. быць у поўнай залежнасці ад жонкі; разм. неадабр.).
|| памянш. спаднічка, ✂.
|| прым. спаднічны, ✂.
спадцішка, прысл. (разм.).
Скрытна, непрыкметна.
спадчыннік, ✂, м.
Тое, што і наследнік.
|| ж. спадчынніца, ✂.
|| прым. спадчынніцкі, ✂.
спадылба, прысл.
Глядзець с. (таксама перан. недружалюбна, недаверліва).
спадыспаду, прысл.
Знізу, з ніжняга боку; з-пад чаго-н.
- С. сена мокрае.
- Выцягнуць кнігу с.
- С. (перан. з самых глыбінь душы) кралася трывожная думка.