Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

саскрэб, ✂, м.

Тое, што саскрэбена з чаго-н.; месца, з якога што-н. саскрэбена.

  • Дыягнастычны с.

|| прым. саскрэбны, ✂.

саскрэбці, ✂; зак.

Скрабучы, зняць або ачысціць што-н. з паверхні чаго-н.

  • С. кару з дрэва.

|| незак. саскрабаць, ✂ і саскрэбваць, ✂.

|| наз. саскрабанне, ✂ і саскрэбванне, ✂.

саскубці, ✂; зак.

  1. Скубучы, сарваць.

    • С. траву.
  2. Зрабіць шэрсць прыгоднай для прадзення.

|| незак. саскубаць, ✂ і саскубваць, ✂.

саслабелы, ✂.

Фізічна нядужы, слабы.

саслаць, ✂; зак.

У якасці пакарання прымусова адправіць на пасяленне (у аддаленую мясцовасць).

  • С. у Сібір.

|| незак. ссылаць, ✂.

|| наз. ссылка, ✂.

|| прым. ссылачны, ✂ і ссыльны, ✂.

саслепу, прысл.

Тое, што і сослепу.

саслізнуць, ✂; зак.

  1. Слізгаючы, спусціцца ўніз.

    • С. з берага ў раку.
  2. Не ўтрымаўшыся на чым-н., зваліцца.

    • Нага саслізнула з драбіны і ён паляцеў уніз.

|| незак. саслізгваць, ✂.

|| наз. саслізгванне, ✂.

саслоўе, ✂, н.

  1. Узніклая на падставе класавых адносін феадалізму грамадская група са сваімі спадчыннымі правамі і абавязкамі, замацаванымі звычаямі і законамі.

    • Дваранскае с.
    • Падаткавае с. (сяляне, гараджане і пад. як грамадская група насельніцтва, якая абкладалася падаткамі).
    • Прывілеяваныя саслоўі (духавенства, дваранства).
  2. У дарэвалюцыйнай Расіі: група асоб, аб’яднаных прафесійнымі інтарэсамі.

|| прым. саслоўны, ✂.

  • Саслоўныя інтарэсы.

саслужывец, ✂, м.

Чалавек, які працуе, служыць з кім-н. у адным месцы.

|| ж. саслужывіца, ✂.

саслужыць, ✂; зак.

Саслужыць службу каму —

  • 1) зрабіць паслугу.
    • С. службу даўняму сябру;
  • 2) прынесці карысць.
    • Старыя рэчы яшчэ саслужаць сваю службу.