Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сартаваць, ✂; незак.

Размяркоўваць, раскладваць па сартах.

  • С. бульбу.
  • С. швейныя вырабы.

|| зак. рассартаваць, ✂.

|| наз. сартаванне, ✂ і сарціроўка, ✂.

|| прым. сартавальны, ✂ і сарціровачны, ✂.

  • Сартавальная машына.
  • Сартавальная станцыя (станцыя, дзе фарміруюць і расфарміроўваюць чыгуначныя саставы).
  • Сартавальная горка (месца на чыгуначных пуцях, дзе фарміруюцца саставы; спец.).
  • Сарціровачная ўстаноўка.

сартавы, ✂.

  1. гл. сорт.

  2. Які належыць да высокага, каштоўнага або спецыяльнага сорту.

    • Сартавая пшаніца.
    • Сартавое насенняводства.

сартымент, ✂, м. (спец.).

Сукупнасць адзнак, уласцівасцей, паводле якіх вырабы адносяцца да таго ці іншага сорту.

  • Трубы нафтавага сартыменту.
  • С. пракату.
  • Сартыменты лесу.

сарцавіна, ✂, ж.

  1. Сярэдняя частка сцябла, ствала або кораня раслін.

  2. Унутраная, сярэдняя частка чаго-н., напр. плода.

    • С. яблыка.
    • С. праблемы (перан. аснова, сутнасць).

|| прым. сарцавінны, ✂.

сарціроўка, ✂, ж.

  1. гл. сартаваць.

  2. Машына для размеркавання чаго-н. па сартах, па якасці.

сасісачная, ✂, ж.

Закусачная, дзе гандлююць гарачымі сасіскамі.

сасіска, ✂, ж.

Невялікая тонкая каўбаска, якую ядуць у вараным выглядзе.

|| прым. сасісачны, ✂.

саскаўзнуцца, ✂; зак.

Тое, што і саскаўзнуць.

саскаўзнуць, ✂; зак.

Спусціцца, з’ехаць зверху ўніз, зваліцца з чаго-н. коўзаючыся.

  • Лыжа лёгка саскаўзнула з нагі.

|| незак. саскоўзваць, ✂.

саскочыць, ✂; зак.

  1. Скочыць, скачком спусціцца ўніз.

    • С. з каня.
  2. Не ўтрымаўшыся на чым-н., зваліцца, скінуцца.

    • Дзверы саскочылі з завесаў.

|| незак. саскакваць, ✂.