Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

фіксаж, ✂, м. (спец.).

Хімічны раствор, у якім прамываюць пасля праяўлення фатаграфічную плёнку, пласцінку або адбітак з яе для замацавання відарыса.

|| прым. фіксажны, ✂.

фіксатуар, ✂, м.

Памада для валасоў, якая надае гладкасць мужчынскай прычосцы.

фіктыўны, ✂, ж. (кніжн.).

Які з’яўляецца фікцыяй.

  • Фіктыўныя дакументы.

|| наз. фіктыўнасць, ✂.

фікус, ✂, м.

Трапічная вечназялёная расліна з авальнымі лістамі, якая вырошчваецца ў хаце як дэкаратыўная.

|| прым. фікусны, ✂.

фікцыя, ✂, ж. (кніжн.).

Наўмысна выдуманае становішча, якое не адпавядае рэчаіснасці і выкарыстоўваецца як падробка.

філакартыст, ✂, м.

Чалавек, які займаецца філакартыяй.

|| ж. філакартыстка, ✂.

|| прым. філакартысцкі, ✂.

філакартыя, ✂, ж.

Калекцыяніраванне мастацкіх, фатаграфічных паштовак.

|| прым. філакартычны, ✂.

філалогія, ✂, ж.

Сукупнасць навук, якія вывучаюць духоўную культуру народа, выражаную ў мове і літаратурнай творчасці.

  • Славянская ф.

|| прым. філалагічны, ✂.

філантроп, ✂, м.

Чалавек, які займаецца філантропіяй.

|| ж. філантропка, ✂.

філантропія, ✂, ж.

Дабрачынная дзейнасць, аказанне дапамогі бедным і тым, хто мае ў чым-н. патрэбу, іх апекаванне.

|| прым. філантрапічны, ✂.

  • Філантрапічнае таварыства.