Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

п’янстваваць, ; незак.

Займацца п’янствам.

п’янчуга, , м.; , ж., (разм. пагард.).

Тое, што і п’яніца.

|| памянш.-ласк. п’янчужка, .

п’яны, .

  1. Які знаходзіцца ў стане ап’янення, нецвярозы.

    • П’янаму (наз.) мора па калена (прыказка).
    • Што ў цвярозага наўме, тое ў п’янага (наз.) на языку (прыказка).
    • П. ад радасці (перан.).
  2. Уласцівы захмялелым людзям.

    • П. голас.
  3. Які прыводзіць да стану ап’янення (разм.).

    • П. напітак.

пянька, , ж.

Прадзільнае валакно з канопляў.

|| прым. пяньковы, .

  • Пяньковыя вяроўкі вельмі моцныя.

пярвічны, .

Які з’яўляецца першым, пачатковым звяном якой-н. арганізацыі, нізавы.

  • Пярвічная ячэйка.

пяро1, , н.

  1. Рагавы стрыжань з пушыстымі адросткамі па баках, які вырастае на скуры птушак.

    • Страусавае п.
    • Гусінае п. (да паяўлення металічных пёраў​2 — прылада для пісання чарнілам).
  2. Зялёны ліст цыбулі і часнаку (разм.).

|| памянш. перца, і пёрка, .

пяро2, , н.

Металічная выгнутая пласцінка з расшчэпленым канцом для пісання чарнілам, тушшу.

  • Узяцца за п. (пачаць пісаць).
  • Выйсці з-пад пяра каго-н. (быць напісаным кім-н.).
  • Бойкае п. (перан. пра лёгкі, вольны стыль).
  • Разбойнікі пяра (перан. пра прадажных, беспрынцыповых журналістаў; пагард.).

|| памянш. перца, і пёрка, .

|| прым. пёравы, .

  • Шарыкавыя і пёравыя ручкі.

пярсцёнак, , м.

Прадмет, звычайна з дарагога металу, у форме абадка, абруча, часта з каштоўнымі камянямі, які носіцца на пальцы як упрыгожанне ці як сімвал шлюбу.

  • Заручальны п.

пярун, , м.

Аглушальны ўдар грому.

  • П. ударыў у дрэва.
  • П. яго (цябе, яе, вас, іх) ведае (нічога невядома пра каго-, што-н.; разм.).

|| прым. перуновы, .

пярхота, , ж. (разм.).

Сухі кашаль, пакашліванне ад перасыхання, раздражнення ў горле.

|| прым. пярхотны, .