Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пустазвоніць, ✂; незак. (разм.).

Займацца пустымі размовамі без справы.

|| наз. пустазвонства, ✂.

пустазелле, ✂, н.

Дзікарослая расліна, якая засмечвае пасевы культурных раслін, а таксама (зб. ) сукупнасць такіх раслін.

  • П. заглушыла бульбу.

|| прым. пустазельны, ✂.

пустальга, ✂, м.; ✂, ж..

  1. Драпежная птушка сямейства сакаліных.

  2. Легкадумны, пусты чалавек (разм. неадабр.).

пустамеля, ✂, м.; ✂, ж., ✂ (разм.).

Тое, што і пустаслоў.

пустарогі, ✂.

З пустымі рагамі, які ўяўляе сабой адросткі лобных касцей, пакрытых рагавым рэчывам.

  • Сямейства пустарогіх (наз. авечкі, козы, антылопы і інш.).

пустасловіць, ✂; незак. (разм.).

Займацца пустаслоўем.

пустаслоў, ✂, м. (разм.).

Той, хто гаворыць пустое, нясе лухту.

пустаслоўе, ✂, н. (разм.).

Пустыя размовы, балбатня.

|| прым. пустаслоўны, ✂.

пустата, ✂, ж.

  1. гл. пусты.

  2. адз. Адсутнасць імкненняў, інтарэсаў (кніжн.).

    • Душэўная п.
  3. Пустая (у 1 знач.) прастора (спец.).

    • Пустоты ў ліцці.

|| прым. пустотны, ✂.

пустацвет, ✂, м.

  1. Кветка без завязі, якая не дае пладоў.

  2. перан. Чалавек, які не зрабіў у жыцці нічога карыснага. Развялося нахлебнікаў і пустацветаў.

|| прым. пустацветны, ✂.