прыцішыць, ✂; зак.
-
Зрабіць менш чутным; прыпыніць работу (матора), прыглушыць.
- П. радыёпрыёмнік.
- П. матор.
-
Запаволіць (рух, хаду і пад.).
- Аўтамабіль прыцішыў ход.
- П. хаду.
-
перан. Паслабіць, суцішыць (якое-н. пачуццё, адчуванне; разм.).
-
Заспакоіць, суняць (разм.).
|| незак. прыцішваць, ✂ і прыцішаць, ✂.
прыцішэць, ✂; зак. (разм.).
Тое, што і прыціхнуць (у 1 знач.).
прыцмокнуць, ✂; зак.
Утварыць гук губамі, стуліўшы і хутка растуліўшы іх.
|| незак. прыцмокваць, ✂.
прыцягальны, ✂.
Які вабіць да сябе, выклікае інтарэс.
- Прыцягальная сіла музыкі.
|| наз. прыцягальнасць, ✂.
прыцягнуцца, ✂; зак. (разм.).
Прыйсці куды-н. з цяжкасцю, павольна.
прыцягнуць, ✂; зак.
-
Цягай наблізіць, цягнучы, прысунуць, даставіць куды-н.
- П. бервяно.
- П. лодку да берага.
-
Прывесці сілай ці супраць волі (разм.).
-
Прымусіць звярнуць увагу на што-н. або выклікаць жаданне прыбыць куды-н.
- Выстаўка прыцягнула шмат наведвальнікаў.
-
Прымусіць, выклікаць жаданне прыняць удзел у чым-н.
-
каго (што) да чаго. Прымусіць адказаць за сваю дзейнасць, учынкі (афіц.).
|| незак. прыцягваць, ✂.
|| наз. прыцягванне, ✂ і прыцягненне, ✂.
прыцяжэнне, ✂, н.
Фізічная з’ява, якая заключаецца ў тым, што адно цела імкнецца наблізіцца да другога.
- Закон зямнога прыцяжэння.
прыцярпецца, ✂; зак.
Прывыкнуць да чаго-н. непрыемнага.